Старонка:Бярозка (1912).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абы другі не пажывіўся. Калі-ж, бывала, выпушчалі сьвінскую моладзь на волю — крыху пабрыкаць, ніводзін, як Рабы, ня вышукае так скора слабейшаго мейсца ў паркане і, хоць сам таўстават, а такі праз невялічкую шчыліну і то выціснецца з выгана, ды першы уб’ецца у шкоду; але, калі прыйдзе які страх, першы і драпане адтуль, — дык ані калок, ані пуга ні разу не дакрануліся да яго дэлікатнаго цела! Забяруцца, бывала, сьвіньні ў сажалку пакупаца, — ўсе павылазяць адтуль мурзатые, укачаўшыся ў балота, а наш Рабы,—хоць разам валяўся, — выйдзе, страханецца, дзе паскрабецца і зноў чысты, гладкі, бытцым і ня быў там.

Час у выгодзе скора ляціць. Мінуў год, зляцеў другі, і не агледзіўся наш Рабы, як разбухаўся ўжо так, што і с хлева вылазіць ня хочэ; сядзіць на адным мейсцы і дзень і ноч, сапе, храпе, лыпае заплыўшымі салам маленькімі сваімі вочкамі, дый цяжка ўздыхае, гледзючы на яду: змёў-бы, здаецца, ўсё, а як прыйдзецца — лізьне раз, другі і хоць ты што — ня лезе!

Гневаўся цяпер Рабы і на падрастаючую моладзь-падсьвінкоў: лётаюць, пішчаць, крычаць, дурэюць ліха ведае чаго! От, сядзелі-б, як сядзіць ён — спакойна, важна і не перэшкаджалі-б іншым дрэмаць. Злаваў Рабы і на непарадкі, якіе час ад часу бывалі у сьвінарніку: находзяць нейкіе людзі — і то хоць-бы свае, а то чужые; цягаюцца па загарадках турбуюць такіх, як ён — Рабы, важных сьвіньней; падыймаецца, разумеецца, на ўсю будыніну такі страшэнны гармідэр, што ажно жутка слухаць. Але ускорасьці ўсё супакоівалося, — супакоіваўся і Рабы і толькі дзівіўся, на што і каму патрэбны гэтые зьдзекі.

Ажно прыйшлі ўрэшці гэтые самые людзі і да яго—Рабога; прыйшлі зараня- ешчэ прыцемна, з ліхтарняй, сьвятло каторай так і рэзало заспаные вочы парсюка.