Старонка:Бярозка (1912).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАБЫ.

(Перароблена с каляды).

Нават і радзіўся не зусім так, як найбольш родзяцца, — прымерам у якім-колечы брудным кутку, дый цэлай кучай; не, радзіўся, як і прыналежыць іхняму роду, ў вялізарных, аздобных мурах, на чыстай, як пярына мяккой, саломе і то адзін-адным.

Вялізарная, таўстая, сытая, паважная матка ешчэ і не адсаплася добра, калі ўжо першы піск дзіцяці устрывожыў увесь сьвінарнік.

Па ўсіх загародках, каторые пароблены былі абапол доўгаго калідору і дзе жылі то далейшая, то бліжэйшая радня, або хоць і зусім чужые, але так з важнейшаго роду, — пайшоў вялікі неспакой. Рохкнуў першым, высунуўшы з саломы лыч, стары рабы кнур; за ім адазваліся ў суседніх загародках кармнякі адтуль рохканьне перэдавалося і шырылося далей і далей, — ешчэ момэнт — і узяяўся такі гармідэр, што, хоць гэта была самая поўнач, ачнуўся нават вартаўнік, каторы смачна хроп на бруднай тухлай саломе ў цеснай баковачцы, прыбудаванай да сьвінарніка. Падняўся Марцін, працёр кулакамі вочы, пацягнуўся і, нашчупаўшы на лежанцы сернікі, запаліў ліхтарню, адчыніў дзьверы на калідор і стаў абходзіць па чародзі ўсе загарадкі, падыймаючы агонь ў верх. Натрапіўшы нарэшці на прычыну трывогі — радзіны, затрымаўся Марцін, абвёў ліхтарняй усю загарадку, зважна прыгледаючыся,