Старонка:Бярозка (1912).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бакі, прывязаў да прымацаваных у сьцены гужоў, дый кажэ: ну, братка, панатужся дый вылазь. Напрогся Падласы і — хоць боль узяла — вылез аблуплены. Глянуўшы на апаўшую скуру, жаль схапіў Падласаго: успомніў ён, як гэтую рыжую на левым баку лапіну не раз лізала яго Красуля; успомніў як на курчавую каля рагоў яго шэрсьціну ласа спагледалі ялаўкі, але чаго ня зробіш дзеля дзіцяці: абы чэлавекам стаўся. Вярнуўся ў хлеў аблуплены да чырвона Падласы. Гледзючы на яго, Красуля неяк не так мыкнула, але Падласы прынадзеяў яе — другая, кажэ, нарасьне скура—не бядуй; а тымчасам сынка падласенькаго аддалі ў добрые навукі.

Мінуў год, другі і шле ліст за лістом бычачы сын, каб прысылаў бацька больш падмогі, бо за дзесятку быком, пішэ, ня будзеш, але і чэлавекам не станеш. Замаркоціўся Падласы, бо, пашчупаўшы свае бакі, праканаўся, што новая скура не расьце. Рупны бацька давай нагаварываць жонку — Красульку: прадай, кажэ, скуру, — сына чэлавекам прычэкаеш.—Так, то так, кажэ Красуля, для роднаго сына і скуры не пашкадую, але хай прыедзе да нас, — глянем на яго, як ён на чэлавека рыхтуецца. Добра. Паслалі ліст. Чэкаюць, дый чэкаюць. Ажно аднэй начы, калі хлеў быў добра зачынены, нехта раз другі стукнуў і, рохкаючы, пачаў ламаць вароты. Усхапіўся Падласы, разштурхаў Красулю і адчынілі вароты… Глянулі і абамлелі: сын—то сын—і падласенькі, толькі морда сьвінячая і не мычыць, а рохкаць стаў. Зараўлі з жалю Красуля і Падласы, але сынок скора іх усьцешыў: гэта я, кажэ, толькі так — да часу, а калі, хочэце каб саўсім стаўся чэлавекам, то на навуку не адну, а тры скуры спусьціце…