Старонка:Бярозка (1912).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЛАСЕНЬКІ.

Прыждаў Падласы сынка падласенькаго, а с практыкі жыцьцёвай ведаў добра стары Падласы, што цяперашнім часам з бычачым розумам далёка не зайдзеш. Вось, параіўшыся са сваей жонкай — Красуляй, надумаўся ён аддаць свайго сына ў навуку. Аддаць то аддаць, ано чым заплапіць? Раіліся, раіліся — нічога, Падласы, як рупны бацька, і кажэ: прадам хоць сваю скуру, абы толькі вучыўся сынок.

Выбраўся Падласы ў глаўны горад, да важнейшаго рэзніка, дый кажэ: купляй ты, скуралуп, маю скуру,—за сабачые грошы аддам, абы з сына свайго бычэняці, зрабіць чэлавека.

Стаў шчупаць скуралуп падласаву скуру і пачаў яе, як і прыстало на добраго купца, ганіць: і лінялая яна, і вуграватая, і абмуляна шмат, усёй цаны — рубель. Артачыўся спачатку Падласы, бо ведаў добра, што што рэзнік лжэць, і хоць, праўда, скура вельмі абмулена, але нашто тое — на юхтовые боты хоць куды; аднакжэ у мусіў і на рубля прыстаць, бо скуралуп заверыў, што цяперашнім часам з бычані і за дзесятку зробіш чэлавека, каторы пасьля будзе браць вялікіе грошы, і за іх, быкоў, заступіць, каб не так намулівалі ім скуру.

Старгаваўшы ледзь не за дарма валовую скуру, рэзнік скамандаваў яму стаць задам да сьцяны і, падрэзаўшы каля рагоў і ног скуру, залупіў яе на два