Старонка:Бярозка (1912).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На другі дзень прыходзіць гаспадар у хлеў, ажно бык ужо стаіць, ды скоса ўсё пагледае на яго рукі, ці не прынёс нажа с сабой; але гаспадар — нічога: атчыніўшы хлеў, выпусьціў вала да вады і сам за ім ідзе. Рабы, каб паказацца перэд гаспадаром, што ён саўсім ужо здароў, паставіўшы хвост да гары як дуду, давай выбрыківаць, як мага, заднімі нагамі, а сам з боку пагледае, ці добра бачыць гэтые штукі яго гаспадар. Але мужык напаіўшы вала, загнаў яго у хлеў, вярнуўся ў хату, дый сьмяецца сабе. Як угледзіла ізноў яго сьмех гаспадыня, калі ўз’елася яна, калі не пачне яго лаяць: «здохні ты, кажэ, лепей, а скажы прычыну твайго сьмеху! Вытрываць больш не магу!» Зазлаваў і мужык: «ну, кажэ, калі табе не шкада мяне, хай ты пропадам прападзі! Даставай с кубла сьмяротную адзежыну, — скажу ўжо табе, ўсю праўду хоць сам памру!» Кінулася з радасьцю жонка да кубла, выцягнула сьмяротную адзежыну, а сама ажно устаяць на мейсцы с цікаўнасьці ня можэ. Гаспадар, уздыхнуўшы, стаў памалу рыхтавацца на сьмерць. Скінуўшы апратку, памыўся, надзеў сьмяротную кашулю… толькі чуе гэта ён, як сабака, шо лежаў пад сталом, пачаў плакаць і кажэ да пеўня, каторы ходыарм хадзіў па хаці каля перэпялёсьценькіх курыц: «ах, певень, певень! як табе ня сорам? Гаспадар уміраць рыхтуецца, а табе вунь што ў галаве!» А певень, пад’ехаўшы на адным крыле, калі зараве: «дурны гаспада-а-ар! Я маю дзевяць жонак, дый ліха мяне не бярэ, а ён праз адну памірае!» Пачуўшы гэту гутарку пеўня, сьціснулося сперша з жалю сэрцэ гаспадара, а пасьля падпала такая злосьць на жонку, што доўга не чэкаўшы, схапіў ён пугу, ды калі стаў сьцебаць сваю гаспадыню пугаўём, што тая з болю ажно занямела…