Старонка:Бярозка (1912).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМОРСКІ ЗЬВЕР.

…«Даўно, то даўно гэта было, але ешчэ помню, бо, між намі кажучы, далі такі добра нам на памяць. Было так: Рыгор,Гаўрыла і я выбраліся ў горад з дравамі; дровы прадалі, зайшлі да Янкеля выпіць чарку, сядзім, калякаем; чуем — каля другога стала гамоняць аб уселякіх зьверах заморскіх, якіх панавозілі цяпер у гэты горад. Гаўрыла і кажэ да нас: браткі, лепш меней чарак выпьем, а пойдземо паглядзець заморскую налпу. Добра, пайшлі; чаўпёмся па вуліцах, дапытываючыся, як і куды трапіць да гэтай заморскай зьвярыны, аж тут нарываецца нейкі і кажэ: хадзіце за мной, я вам пакажу налпу і кошту ніякаго ня будзе. Усьцешыліся мы; коцім за ім.—Слухайце дзядзькі, кажэ да нас правадыр наш, паказаць налпу, то я вам пакажу, але сам з вамі не пайду, бо яна вельмі сярдзітая і ня любіць, каб хто другі раз прыходзіў глядзець на яе, а я ўжо раз быў. Праўда, с перша і па нашым целі забегалі мурашкі, але — было не было: вядзі, кажэм. Завёў ён нас на нейкую вуліцу, збочыў у нейкі садок, ды і паказывае пальцам: бачыце, кажэ, вун гэны жоўты дом, і вялізарны ганак пры ім, падыйдзіце бліжэй і прыгледзьцеся — вось на крэсьлі і сядзіць тая заморская налпа. Сунуліся мы бліжэй, угледаемся, — праўда: страшная, гарбатая, твар неяк сплюснуўшыся, дый амаль не ўся ў валасох, але да чэлавека надта падобна—і нават апрануўшыся зусім як пан які: апратка пекная