Старонка:Бярозка (1912).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спраўлю я табе лазьню, спраўлю і тваім падарожным!» Дый, скочыўшы да сьв. Петра, давай яго пражыць. Корчыўся, корчыўся сьв. Пётра, але замаўчаў. Сагнаўшы ахвоту, баба, засопшыся, кажэ: «з гэтаго годзе, трэба таго — з другога боку пачаставаць» — дый заходзіць ад сьцяны, гдзе лежаў Пан Езус. Спанатрыў сьв. Пётра, што справа кепская, дый кульгіць борздзенька праз Пана Езуса на другі бок і ляжыць ціханька; а баба, ня ўгледзіўшы гэтай штукі, давай ізноў ківацца пад сьв. Пятром: усё як гоп, дык гоп. — «Ну, гэтаму, — кажэ, — мо ўжо і перэдала; той першы гатоў загневацца, што яго скрыўдзіла — мала дасталося; трэ надкінуць!» — дый ізноў заходзіць на другі бок да Пана Езуса. Бачыць сьв. Пётра: з бабай жартоў німа; ізноў дрэнна выходзіць, Вось ён — шлык! дый смаргануў праз Пана Езуса на сваё старое мейсцэ, а баба ўжо тут, і давай яму прыклады зноў рабіць: як па ім так па ім, ажно пакуль не змарылася і не пайшла спаць. А Пан Езус праз увесь час ляжыць сабе спакойна, бытцым сьпіць.

Назаўтра ешчэ і сонцэ не ўзнялося, будзіць Пана сьв. Пётра, дый давай прасіць, каб скарэй ісьці ў дарогу («хаця-б думае, баба не прачхнулася»). Выйшлі. Пан Езус, як бы і нічога, пытае: «ну, як жэ табе, Пётра, спалося? Як бабіны парадкі спадабаліся?» — «Як спалося, то спалося, а што да парадкоў, хай бы ўжо, Пане Мой, лепш мо мужчына іх вёў»…