Старонка:Бярозка (1912).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

багатая; але і увагі на нас ніякай ня робіць, сядзіць і нават газэту чытае… Ну, думаем сабе, хоць налпа, але як заморская, дык можэ і умее чытаць? Асьмеліўшыся, сталі мы бліжэй падходзіць, — нічога — сядзіць. Гаўрыла кажэ: «братцы, — сьвісну я». — Сьвішчы, актазываем. — Сьвіснуў ён раз—нічога, сьвіснуў ругі і трэцці раз, ажно праўда — падняло гэтае зьвяр’ё галаву, дый лыпае на нас маленькімі вочкамі, але так неяк сьмешна, што мы ўсе ў рогат! Ажно, людцы вы мае, як запішчыць гэта яна на нас, і хоць усяго не зразумелі, але лаянка зусім да нашай падобна, толькі ешчэ крапчэйшая! — «Іш ты, кажэ Рыгорка, хоць заморская падла, а лаянкі тутэйшай скора навучылася». Дый ешчэ горш сталі рагатаць; а я, доўга не чэкаючы, тыц ей пад нос пугаўём. Браткі, вы мае! Калі ўскочыць гэта яна, выхапіла нейкую дудачку, ды засьвішчэ, — ўжо на што Гаўрыла быў здатны да гэтаго, а так бы не патрапіў! Але ня доўга мы дзіваваліся, бо як бач наляцела паліція і за карк, ды ў паліцію. Там мы толькі даведаліся, што жулік нас падвёў, бо гэта не заморская налпа, а амаль ня першы чэлавек у горадзі, але, як людзі нам казалі, надта падобны да налпы. Даведаліся мы ў паліціі ешчэ нечаго, але ўжо не заморскаго, а тутэйшаго—лазоваго куста; а мне за тое, што ткнуў пугаўём гэну зьвярыну, зрабілі гонар—лішніх пятнаццаць усыпалі»…