Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мее пэўную групу людзей, у якіх розум пераважае над пачуцьцямі, і наадварот — пад лірыкам — антыпод. На працягу ўсяе поэмы Дубоўкі адбываюцца спрэчкі паміж Лірыкам і Матэматыкам, вырашэньне якіх аўтар пакідае чытачу, выразна стаўшы, як аўтар, на бок лірыка.

Памянёны-ж вышэй грузінскі буржуазны пісьменьнік Джавахашвілі пайшоў далей за Дубоўку. Тое, што было недасказана ў Дубоўкі — дасказана ў Джавахашвілі ў апавяданьні «Цытэлі гілі»:

— Розум — найвялікшы райца, але ён нічога вялікага не ствараў, не ратаваў чалавецтва ад эгіпецкага палону, не запаляў аўтароў на сёмым небе, справы-ж, падобныя казкам, толькі поэты і юнакі рабілі. Толькі юнак (? Іл. Б) можа выратаваць чалавецтва ад палону, толькі ён можа зьмесьці цьвіль са скляпоў на могільніках і зьвярнуць страчаны рай. (? Іл. Б.).

Дубоўка ў поэме спрачаецца аб «самабытнасьці» нашага культурнага будаўніцтва, гаворыць, што матэматык можа недалічыць, памыліцца, затое лірык павінен застацца правым. А Джавахашвілі выразна гаворыць, што «юнак» (ён вельмі падобны да лірыка Дубоўкі) можа выратаваць «чалавецтва» ад бальшавіцкага палону, зьмесьці цьвіль са скляпоў грузінскіх цароў і царыц; зьвярнуць «страчаны рай», страчанае пана-