Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваньне грузінскай буржуазіі. Гэты пісьменьнік выразьней выразнага кажа:

— Мы пакінулі вялікую радасьць і шчасьце, а ў будучыні нас чакае сум і журба. Я ўпэўнены ў гэтым і позна, юнак, мяне цяпер перапэўніць.

— Мне часта здаецца, што над грузінскім мастацтвам вітае сьмерць.

Цытую з часопісу „На рубеже вост“. № 6 — 1929 г., ст. 13-17.

І Дудар у сваім вершы «Лясун», і затым у апошнім сваім контр-рэволюцыйным выступленьні, у вершы «Пасеклі наш край» гаварыў прыблізна тое самае. Гаварыў аб тым, што ў лясуна адбіраюць апошні корч. Джавахашвілі гаворыць выразьней аб сьмерці над грузінскім мастацтвам. І яны абодва не памыляюцца, Як над беларускай буржуазіяй, так і над грузінскай буржуазнай культурай вітае сьмерць, бо ўжо ідуць колёнамі масы пролетарыяту і гоняць з апошняга струхнелага карча старога лясуна…

Ня раз мы чыталі і чулі заявы з боку часопісу «Узвышша» аб тым, што ўзвышанцы за вечнае мастацтва, за мастацатва, якое ўбачаць вякі і народы. Ідэі гэткага мастацтва мы сустракаем у часопісу грузінскіх крайніх правых буржуазных пісьменьнікаў у часопісу «Кавкасиони», які выдаецца на грошы замежнай грузінскай буржуазіі.

Даслоўны лёзунг часопісу: наша ідэя — вечнае мастацтва, якое ніколі не старэе.