Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што некалькі год таму Джавахашвілі лічыўся ў сучаснай грузінскай літаратуры левым папутнікам, адным з рэволюцыйных пісьменьнікаў. І тут мы бачым такі самы адыход направа, у лягер Аглай, як гэта сталася з Зарэцкім.

Джавахашцвілі выразна паказвае свой буржуазны твар у творы «Чорная скала», дзе з абурэньнем выступае супроць пролетарыяту, які, як поўнапраўны гаспадар, становіцца ня толькі на чале экономічнага росту краіны, але і пачынае авалодваць культурнымі позыцыямі.

У Хвілёвага Аглая адкрыта: прапаведуе ідэолёгію новай буржуазіі, яе наступ, а Джавахашвілі становіцца на фронт барацьбы, з заклікам змагацца з рабочымі:

— Няхай яны (рабочыя) будуць брукаваць вуліцы, альбо чысьціць боты — поэт у іхнія справы ня лезе. Калі гэта так, дык няхай і яны ня ўрываюцца ў наша царства з сваім венікам, шылам і палкаю.

І вось, мае сябры-наступайце! Беце; каб яны ўцякалі ад вас, але толькі цішэй ты, Гіві Шадуры, а то даведаюцца і самі цябе выкрыюць.

У нас, на Беларусі, у свой час шырока абмяркоўвалася поэма Ул. Дубоўкі «І пурпуровых ветразей узьвівы», дзе героямі поэмы былі двое — Лірык і Матэматык. Ня трэба доўга разважаць, каб зразумець, што пад матэматыкам Дубоўка разу-