Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

<span title="зьяўляюцца">ляюцца нацыянал-дэмократычныя настроі. Нанава ідзе бессаромны гандаль нацыяналістычнымі пачуцьцямі ў формах выразных і захованых.

Нанава зьяўляюцца ўздыхаючыя па «Грузіі ў чаркесцы» прадстаўнікі дэгенэратыўных князёў і буржуа, — са сваім былым Юр’ем і Джварскім манастыром.

Адзін з іх у імя «адвечнай нацыянальнай» монумэнтальнасьці лічыць Загэс[1] няпрыгожым і пазбаўленым монумэнтальнасьці і супроцьпастаўляе яму монастыр крыжу (Джварскі).

…Другі рэакцыйны зьменавехавец прысьвячае оду таму-ж Загэсу ў імя таго-ж «нацыянальна вечнага».

„На руб. вост.“, ст. 8.

Такім чынам, як у нас, так і ў Грузіі адбываюцца процэсы нацыянал-дэмократызму з пэўным іх выяўленьнем у літаратурных творах.

Той капіталістычны шлях разьвіцьця сельскай гаспадаркі Беларусі, які пропагандуецца М. Зарэцкім у «Падарожжы на Новую Зямлю», мае месца ў грузінскай літаратуры. У Грузіі пісьменьнік Джавахашвілі адкрыта ў сваёй творчасьці высьмейвае колгасы, як аб гэтым паведамляе часопіс «На рубеже востока». А трэба сказаць,

  1. ЗАГЭС — Закаўкаская Гідро-электростанцыя.