Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руць пад сваю апёку Пільнякоў, паны Луцкевічы і Астроўскія бяруць пад апеку «нашых» Зарэцкіх, Дудароў

Сучасная літаратурная сітуацыя ў Грузіі мае таксама падабенства да сучаснага стану літаратурнага руху на Беларусі. У Грузіі існуе, як і ў нас, цэлы рад літаратурных груповак, пачынаючы ад Грузінскай Асоцыацыі Пролетарскіх пісьменьнікаў і канчаючы крайня-правымі грузінскімі нацыяналістымі, меншавікамі, выяўнікамі і «падшэфнікамі» ідэолёгіі як унутраной, так і эмігранцкай грузінскай буржуазіі.

Паколькі мэтай брошуры зьяўляецца — паказаць на наступ ворага ў літаратуры, паказаць на апошнія словы «Аглай у портках і спадніцах», пастолькі неабходна паказаць, што дзеецца ў правых пластох грузінскай сучаснай літаратуры, паказаўшы на агульнасьць буржуазных карэньняў з падымаючым галаву беларускім нацыянал-дэмократызмам і яго ідэолёгамі.

У Грузіі, як піша часопіс «На рубеже востока» № 6 1929 г. (орган ЗакАПП):

«У правых рэакцыйных пластох грузінскай літаратуры, як і раней, займаюць віднае месца бязьдзейнасьць і маўчаньне. Але, разам з тым, літаратурныя факты апошніх год выявілі, што яны зрабілі ўжо спробу перайсьці ў наступ.

Як і раней адным з галоўнейшых і лютых нашых ворагаў <span title="зьяўляюцца">зьяў-