Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Барковіч:

З маладосьці ў яе было надзвычайна прыгожае цела, Такое цела бывае ў рэдкай жанчыны. Тут, на гэтай лаўцы, я першы раз пры сьвятле месяца ўбачыў яе сьвежыя дзявочыя грудзі…

„Полымя“ № 3, ст. 8.

Ці не гаворыць гэтая «сьвежасьць дзявочых грудзей» наогул аб уяўленьні пісьменьнікам жанчыны? Але далей мы сустракаем яшчэ больш «мастацкія» пэрлы, якія цалкам пакзваюць нутро пісьменьніка з буржуазнага лягеру.

Барковіч:

— Якая бязьлітаснасьць у гэтых самак! Яна-ж надзвычайна рада, што дзеля яе мужык кінуў сваю паміраючую жонку.

„Полымя“ № 3, ст. 12.

Вось вам погляд на жанчыну. Мужчына бачыць у жанчыне толькі «самку». Ці не зьяўляецца гэта адлюстраваньнем у беларускай літаратуры поглядаў эстэтствуючых «мужчын» буржуазнага Захаду, якія ідуць у «Рэв’ю», у шантаны, ці ў прытоны, каб паглядзець на жанчыну-самку, і смакаваць аголеныя жаночыя грудзі?

Танная, вельмі танная літаратура такога парадку! І мы ні ў якім разе ня можам дапусьціць, каб творцы такой літаратуры бралі на сябе мянюшкі людзей, якія па сапраўднаму хочуць памагчы разь-