Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віцьцю пролетарскай літаратуры. Іхныя выступленьні на творчых шляхох пролетарскай літаратуры зьяўляюцца нічым іншым, як пропагандай ідэй варожага лягеру паміраючай буржуазіі. Ня больш.

Для таго, каб скончыць з разглядам творчай дзейнасьці пісьменьніка М. Зарэцкага за апошнія часы, неабходна спыніць увагу чытача на «Падарожжы на Новую Зямлю» — на ўражаньнях і разважаньнях М. Зарэцкага ў сувязі з паездкаю яго на Мар’інскі балотны масыў. Пропагандуючы тэорыю самабытнасьці, пропагандуючы нацыянал-дэмократызм у «Падарожжы на Новую Зямлю», М. Зарэцкі, рашуча абмяжоўваючыся ад «пазадзьдзяў расійскае культуры», так і не заўважыў, як у той-жа час ягоная самабытнасьць зьяўляецца запазычанай у буржуазнай, бюргерскай Нямеччыны. Пісьменьнік увесь у марах, калі ён убачыць Беларусь разьбітую на хутары, а на хутарох будуць стаяць чырвоныя, крытыя чарапіцаю хаты, такія, якія пісьменьнік бачыў, будучы ў Нямеччыне. У гэтым «самабытнасьць» М. Зарэцкага. Добрая самабытнасьць! Яна выразна орыентуецца на буржуазны Захад, самабытнасьць, скіраваная да пропаганды капіталістычнага, хутарскага разьвіцьця сельскай гаспадаркі Савецкай Беларусі, у той час, як у нас партыя і савецкая ўлада, накіроўваючы сельскую гаспадарку па соцыялістычным шляху разьвіцьця, праводзяць з посьпехам суцэльную колектывізацыю акруг і раёнаў. Вось тут якраз мы і знаходзім