Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

даў у романе «Крывічы», і роман быў забаронены да друку пасьля надрукаваньня ў «Полымі» першае часткі.

І гэты агульны лёс романаў зьвязвае Хвілёвага з Зарэцкім у адно цэлае. Таму якраз Зарэцкі так клапоціцца аб романтызьме, як стылі пролетарскай літаратуры, які пад маркай «нэоромантызму» ўзмоцнена рэклямуе Хвілёвы на Украіне.

Напрыканцы мінулага году мы ўсе чыталі мяшчанскае выступленьне поэты Полішчука ў часопісу «Авангард», які выступіў з лёзунгам пацалунку ў аголеныя жаночыя грудзі. І гэты лёзунг прагніўшага мяшчанства ставіцца Палішчуком, у той час, калі пролетарыят чакае ад пісьменьнікаў літаратуры эпохі Вялікага Будаўніцтва. Ясна, што такі лёзунг, тыя творы, якія пропагандуюць такі лёзунг, зьяўляюцца творамі з чужога нам лягеру, лягеру новай буржуазіі. Аголены фізыолёгізм у літаратуры — стыль часоў заняпаду буржуазіі. І вось тое зьявішча, што такія пазадкі чужой, буржуазнай культуры выкарыстоўваюцца сучаснымі пісьменьнікамі, прымушае гаварыць аб тым, што гэтыя пісьменьнікі зьяўляюцца выяўнікамі буржуазнай ідзолёгіі,

І М. Зарэцкі ў творчасьці апошніх часоў (тут мы маем на ўвазе апавяданьне «Ой, ляцелі гусі») якраз становіцца на гэты шлях. Героі, якім сымпатызуе аўтар, думкі і словы якіх становяцца асноўнымі ў творы, а, значыць, і выяўляюць псыхоідэолёгію аўтара, гавораць: