Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Карамазаў у Хвілёвага з абурэньнем выступае супроць сучаснай савецкай «Украіны з ідыёцкімі ўкраінізацыямі». Дагаварваецца да таго, што яна выконвае ролю тормаза. Адным словам — тут мы маем справу са скэптыцызмам.

А Зарэцкі, дагаварваецца тут далей Хвілёвага. Ён, малюючы Сьляпеня, якому агіднай зьяўляецца наша беларусізацыя, піша:

— …Сьляпень здаваўся… жывым увасабленьнем нейкага дзікага дэмонічнага скэптыцызму.

„Полымя“ ст. 15.

Цяпер мы запытаемся: ці не зьяўляецца адна цытата дадаткам да другое? Там украінізацыя — тормаз, а тут дэмонічны скэптыцызм — на нацполітыку компартыі.

Вось вам дзьве ягадкі з аднаго караню — нацыянал-дэмократычнага паходжаньня. Зарэцкі, даючы па-свойму «абразок» з беларусізацыі ў аднэй з савецкіх устаноў, тым самым «ілюструе» тыя «тэорытычныя» разважаньні аб «украінізацыі», якія вуснамі Карамазава агаласіў Хвілёвы.

Нават у агульным лёс гэтых двух романаў мы бачым падабенства. У «Вальдшнэпах» Хвілёвы дапісаўся да контр-рэволюцыі, і пад напорам пролетарскай грамадзкасьці спаліў роман. Выдрукавана ў часопісі «Ваплітэ» № 5 толькі першая частка роману «Вальдшнэпы». М. Зарэцкі таксама дапісаўся да пропаганды контр-рэволюцыйных погля-