Акцябр у нас наводзіць лад у хаце:
Працоўных друг і рупны гаспадар.
Пануе ўсюль асьвета, творчасьць, праца,
Макцьветны сьцяг шатром абняў абшар.
Іржу вякоў скрыбе Акцябр чырвоны,
Зрывае з воч халопскую луску.
Штыхом, мячом запісаны законы,
З якіх карысьць на вёсцы белаку.
Замест каляд, Акцябр адзначыў эру:
Сусьветны Май — наш пралетарскі фэст,
Замест «сьвятой» часоў паганскіх веры —
Здабылі мы Коммуны маніфэст.
Брыдзе, імчыць ад вёскі і да вёскі,
Брыдзе ў палёх, далінах, пустырох;
Грымяць усюль адгукі-адгалоскі,
Шуміць-гудзіць па местах-гарадох.
Нябёсны «цуд» ён рупна комсамоліць,
Трасе царквой, здымае «божы» звон.
А словы — гром, а словы — гучны молат.
Юнак-прарок бязбожніцтва — то ён.
Знаходзіць цуд працоўны у навуцы,
У радыё — усе фокусы багоў.
І на‘т дзяды у храм навукі рвуцца,
І пастухі — сыны лясоў, лугоў.
Наш край цяпер чытае рупна кнігу,
Варожаць слух казаньні лектароў;
Гарбар, шавец і гарапашнік з нівы,
Жанчыны ўсе бяруцца за пяро.
Царкву, касьцёл, мэчэт і сынагогу,
Дзе фальш лунаў у храмах блуду, цьмы,
Народ бярэ назад ў ідола-бога —
Пад школу, клюб «нябёсныя дамы!»