Бы Сьветагор славутны з казкі сівай,
Ён родны край ператварыў у дзіў;
Свабоды гымн запеў на рабскай ніве,
Ён прышлы час бы казку спарадзіў.
Як гэній зор, Акцябр зірнуў у сенцы —
Пакіраваў свой бег усьцяж назад.
Эўропа — стук панамі у вакенца:
Ты адчыні ім браму, хоць ня рад.
IV.
У першы раз — Вільгэльм тут еў сьняданьне,
У раз другі — Пілсудзкі зводзіў звод.
Буржуй быў рад: «Пануй-жа тут, мой пане!» —
І піў да дна свой келіх наш народ.
Сярмяжны гнеў як бухнуў буйнай бурай —
Пачалі мсьціць дзяцюк і стары дзед.
Магнат дрыжыць, трасецца яго скура:
Шмат вілаў, кос забразгалі ў багнэт
Паўстанчы край і вечарам і ўранку
Глядзеў на сьмерць, на груды цел, на кроў,
Зрываў з паноў арлістую «пазнанку»
І спраўдзіў сказ — паданьне гусьляроў.
Таіў наш бор сьпяваньне партызанаў,
Таіў кляцьбу — прысягу пры агнях.
Бор знае моц савецкіх атаманаў,
У зброі ўсе ды з лірай у руках.
V.
І зноў Акцябр зазьяў, сакол магутны:
Зазвалі к нам чырвоныя з Масквы.
Яны былі галодны, неабуты,
Яны былі адважны, нібы львы.