Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кастрычнік.

7 лістапада (25-га кастрычніка) 1917 г.

У лістападны дзень асеньні,
У дзень, спавіты туманамі,
Сяйбіт вясновага насеньня
Чывоны сьцяг падняў над намі.

Паўстаньнем — вольніцай натхнёны,
Ён выгнаў вон агідных катаў;
Штыком-агнём пісаў законы,
Сярпом і молатам пячатаў.

Старому сьвету яму вырыў,
У міг адзін стварыў стагодзьдзі,
Памчаўся ўверх — у зорны вырай,
Яскравіў гымнамі ў народзе.

Вяшчун-прарок пабедных клічаў
Кіруе Арміяй Чырвонай.
Зазіхаціць сваім абліччам —
Трухлее крыж, нямеюць звоны.

Стучыць у брамніцы сусьвету,
Грыміць праз радыё ў прасторах,
Хто неабуты-неадзеты, —
Віхром Кастрычніка віхорыць.

Вітаньні шле у далі-шыры
Праз агнявыя „аляльлюі“.
Дрыжаць сусьветныя банкіры —
Апошні баль яны балююць.

Менск, 3/XI — 23 г.

|}