Перайсці да зместу

Старонка:Буралом (1925).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзень ураджаю.

Між сьвят агнёў,
Бароцьбаў і віхораў
Дзень Ураджаю — сьпеў між страляніны,
Найлепшая пабеда на прасторах.
Як пад курганам сьпіць наш вораг,
Араты — першы волат у краіне.

І рыцар міру,
Рыцар тлустай глебы
Сьпявае песьні пры снапох у полі.
Нядаўна толькі кінуў дружку-стрэльбу:
На папялішчах будаваці трэба
Новую сялібу на раздольлі.

Сьпявайце песьні
У сьвята творчай працы!
То — сьвята Розуму,
То — сьвята адпачынку.
Хай кожны ў родным полі, ў роднай хаце
Падлічыць новае сваё багацьце
Пасьля мінулых царскіх злаучынкаў.

Мінулі дні
Нявольніцкай прынукі.
Абхопім неба самалётным гудам.
Праз радыё,
Электрыку,
Навуку
Здабудзем шчасьце для сябе, для ўнукаў
Пад Савецкім вагнязорным цудам.