Мо‘ цар абароніць іх працу
У жудасны час ліхалецьця.
Ішлі да цара, як на споведзь,
Ратунку шукаць ад абманаў.
Тыран ім казаў свой адповедзь
На здрадніцкай мове тыранаў, —
То кулі былі, замест словаў.
Насіліся раненых стогны,
Быў Піцерскі сьнег размалёван
У колер крывавы, чырвоны.
На тысячы трупы лічылі
На памяць страшную патомству.
Народ упісаў злы учынак
У агнёвую летапісь помсты.
Міжнародны дзень кабеты.
(18-е сакавіка).
Ты — сьветлы дзень сусьветных працаўніц,
Аздоблены пажарам бліскавіц,
Абрызганы сьпяваньнем барыкадным.
Вясновы восьмы дзень сакавіка
Праз процьму лет наперад пранікаў
Вяшчунскай постацьцю прынаднай.
Пайшла ў нябыт шматвекавая цьма,
Кабета вырвалася з-пад ярма,
У грозны час наперад быстра мчыцца;
У барацьбе нясе яна штандар,
Ідзе на сьмерць — за волю вольны дар,
У будаўніцтве мірным — будаўніца.