Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

машына?.. Хіба гэта электрычная станцыя?.. Ды яе ў кішэню схаваць можна. Вунь у Амэрыцы на Ніягары.

Язэп. Ды чулі ўжо, чулі!.. Скажы лепей, ці няма ў цябе тутуню?

Паўлюк. Няма. Ня куру. У Амэрыцы таксама ніхто ня курыць. Там больш жуюць.

Язэп. Што жуюць?

Паўлюк. Тутунь. Кладуць за губу і жуюць.

Язэп (круціць галавою). Вот дурні!.. Тутунь на тое родзіць, каб яго курыць, а не жаваць!.. У нас і сьвіньні яго ня будуць есьці, а яны жуюць!.. Дурні… Усё ў іх не палюдзку. Сказана, амэрыканцы.

Паўлюк. А чаго гэта машына сёньня працуе?.. Сьвята-ж?..

Язэп. Колектыўшчыкі хлеб мелюць… Цьфу, аж нудзіць, гэтак курыць хочацца. Слухай, Паўлюк, зьбегай прынясі мне капшук!..

Паўлюк. Не, дзед, не пайду. Бацька лаяцца будзе, як угледзіць.

Язэп. Дык пасядзі тут, павартуй, а я зьбегаю сам… Пасядзіш?.. Толькі нікога да машыны ня пускай.

Паўлюк. Добра… ідзеце… Мне ўсё роўна нечага рабіць.

Язэп. Я хутка… Глядзі-ж, нікога не падпускай.

Паўлюк. Добра, добра!.. Ідзеце.

(Язэп хутка пайшоў, Паўлюк ідзе за дзедам, потым абярнуўся ў той бок, адкуль прышоў і кагосьці кліча).

Паўлюк. Ідзеце хутчэй, нікога няма!.. Ды ідзеце-ж!..

(Асьцярожна, аглядваючыся, уваходзіць Шчусь і Самахвал).