Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III
Паўлюк — Шчусь — Самахвал

Шчусь. Няма нікога? Ну і часы!.. У свой млын хаваючыся трэба заходзіць.

Самахвал. Куды гэта ён пашоў?

Паўлюк. За тутунём пабег. Разглядайце на здаровейка.

Самахвал (заглядае ў млын). Дык гэта тая самая машына, што электрычнасьць робіць?

Паўлюк (зьняважліва). Ну, і машына!.. Пшыкаўка якаясьці, а не машына?.. Вунь у Амэрыцы…

Шчусь. А бадай табе заняло!.. Носіцца з тою Амэрыкаю, як дурань з пісанай торбаю!..

Паўлюк (абражаны). Што з вамі гаварыць, тата; калі вы нічога не разумееце…

Шчусь. Замаўчы!.. Дурніца ты амэрыканскі!.. Дай сказаць слова!..

Паўлюк. Калі ласка! (Адыходзіць).

Самахвал. Т-ак! Машынка працуе!.. Добрая машына!.. Гэта, кумок, не газьнічка… Т-ак. Шкада, шкада… Паспадзеваліся вы, кумок, на таго прайдзісьвета Мількевіча… Трэба было ў іншыя дзьверы стукаць. Т-ак… Шкада!.. Чуеце, як працуе?.. Як гадзіньнік!

Шчусь (са злосьцю, ціха). Не дапякайце ўжо хоць вы мяне сваімі словамі, кумок!

Самахвал. Т-ак!.. Як ні кажэце, шкада!..

Шчусь (злосна). Цьфу!.. З вамі гаварыць!.. (Заглядае ў млын). (Паўлюк насьвіствае „кирпичики“).

Самахвал. Вось часы насталі!.. Хоць лажыся вось тут дый давай сябе жыўцом закапаць. Калісьці, бывала, пойдзеш да заго, да другога, з тым