Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праўду кажучы, я быў вінен: не распытаў як сьлед… Ну, а ён, як прыбег да мяне ў хату, як стукне кулаком па стале: „Кажы мне зараз, аддалі таварыству млын у арэнду ці не?..“ Глянуў я на яго дый спужаўся: пабялеў, зубы сьціснуў!.. Ну, бязумоўна, я яму ўсё і расказаў… А ён выслухаў мяне ды на станцыю пяшком… Падумайце, трыццаць пяць вёрст супроць ночы!.. Толькі гэта ён пайшоў, а тут як засыпле дождж… Усю ноч, як з вядра, ліло — не вярнуўся Несьцер! Пайшоў!..

Язэп. Яго чым-небудзь раззлаваць, дык ён і ня гэта яшчэ зробіць… Ну, дык ты ідзі, твая зьмена скончылася… Я тут пабуду, пакуль Несьцер прыдзе.

Аверка. Ну, добра, я пайшоў… Бывайце, дзед…

Язэп. Ідзі здароў!..

(Аверка выходзіць, дзед устае, абмацвае кішэні).

Язэп. Эх, бадай цябе!.. Забыўся… (Дастае з кішэні люльку, шукае капшука). Вось табе і пакурыў!.. Люлька ёсьць, а тутуню — чорта-з два!..

(Незадаволена бурчыць, ідзе ў млын. Асьцярожна, азіраючыся, уваходзіць Паўлюк. Заглядае ў млын. Угледзеўшы дзеда, робіць якіясьці знакі. У гэты час выходзіць дзед.)

ЗЬЯВА II
Язэп — Паўлюк

Паўлюк. Аэраплян, здаецца, паляцеў… Вунь, бачыце за хмараю?.. Ды паглядзеце, вунь за хмараю?

Язэп. Дзе там мне ўгледзіць!.. Сьляпыя ўжо вочы… (Садзіцца). Ну, як твае справы?.. Калі ў Амэрыку паедзеш?..

Паўлюк (уздыхае). Эх, Амэрыка, Амэрыка!.. (Паказвае на млын). Хіба гэта млын?.. Хіба гэта