Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ

Бераг рэчкі. З боку млын, у якім чуваць ціхі рытмічны гук машыны. Ад млына праз усю сцэну цягнуцца электрычныя правады. Раніца. На сцэне няма нікога, толькі чуваць як у млыне сьпявае Аверка. З левага боку уваходзіць дзед Язэп.

ЗЬЯВА I
Язэп — Аверка

Язэп (гукаючы з дзьвярэй). Здароў, Аверка!. — З сьвятам!..

Аверка (падышоўшы да дзьвярэй). Дзякую!.. Добры дзень… На зьмену прышлі?..

Язэп. Ды гэта-ж паслаў мяне Несьцер, каб я тут пабыў каля машыны, пакуль ён прыдзе… Каб ты не чакаў, а ішоў сабе дадому. У яго там справы якіясьці…

Аверка. Дык гэта вы, выходзіць, за машыніста будзеце?..

Язэп. Які там з мяне машыністы. Я тут ня спэц… За вартаўніка, гэта зусім другое…

Аверка. Нічога, мы з Несьцерам вас за машыніста вывучым… Справа простая… Цяпер ужо лёгка… Вось дастукацца да гэтае машыны цяжка было… Каб ня Несьцер, нічога-б і ня вышла. Эх, памятаю, былі пасварыліся мы з ім калісьці…