Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віч, пад вечар… Пагаворым… Тут, брат, Палашчын Несьцер такую Амэрыку разьвёў, што ўся вёска аж гудзе. З вады сьвятло зьбіраецца рабіць.

Шчусь. Што такое?

Самахвал. Няхай табе Паўлюк раскажа, ён лепей ведае. Ну, бывай, кумок!..

Стэпа. Ідзеце здаровы, кумок, кланяйцеся… (Праводзячы Самахвала, выходзіць за ім).

Шчусь (насупіўшыся ходзіць па хаце, спыняецца каля Палашкі). Што гэта ён там робіць?..

Палашка. Хто?

Шчусь. Ды хто-ж!.. Несьцер ласкавы твой!

Палашка. А я адкуль ведаю?..

Паўлюк. Электрычную станцыю ставіць… Прывёз машыну, мантора прывёз… Грэблю рамантуюць… Кажуць, на Кастрычнікавае сьвята ўжо пусьцяць у ход сваю машыну… Сьмех дый толькі… Мабыць, выйдзе якаясьці пшыкаўка… Эх, каб гэта ў Амэрыцы…

Шчусь. Ну ты, амэрыканец!.. Ты доўга яшчэ будзеш сабак ганяць?.. Доўга яшчэ ты, сто чартоў твайму бацьку, брынды біць будзеш?.. Што ты сабе думаеш?..

Паўлюк. Ах, тата!..

Шчусь. Што тата?.. Што тата, сто чартоў тваёй дурной мацяры! Доўга яшчэ з мяне людзі будуць сьмяяцца? Ды цябе, сукінага сына, у плуг пара ўжо запрагаць, а ты і да гэтага часу хлопчыкам прытвараешся…

Паўлюк (набраўшыся духу). Ведаеце што, тата?.. Дайце мне грошай на дарогу… Адпусьцеце мяне ў Амэрыку… Я, тата, бачу, што тут ніякай кар‘еры не зраблю. Няма мне тут ходу, самі ведаеце, а ў Амэрыцы…