Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шчусь. Я табе пакажу такую Амэрыку, што ты з месяц ня сядзеш!..

(За сцэнаю зноў беганіна).

Шчусь. Што там такое?

Палашка (глянуўшы ў вакно). Маці з Юстынкаю завяліся… Мабыць, пачула, што вы вярнуліся, дый прышла зноў грошы за Паўлюкова дзіцё сысківаць!.. Была ўжо сёньня.

Шчусь (злосна). Ах ты, паскуда паршывая! Дык за цябе яшчэ і грошы плаціць… (Хапае за рукаў). Скідай порткі!

Паўлюк. Тата!!

Шчусь. Дык ты яшчэ і выкручваешся?! Дык вось-жа табе! Вось!.. Вось!.. Вось!.. Маеш!.. Маеш!.. Маеш!.. Гэта табе паненкі!.. Гэта табе проста дзяўчаты!.. Гэта табе Юстына!.. Гэта табе Крыстына!.. Гэта табе твая Амэрыка, каб яна з табою разам скрозь зямлю правалілася!..

(Паўлюк круціцца па хаце, крычучы на ўсё горла. Шчусь не пакідае лупцаваць яго).

Стэпа (убягаючы). Ды ці ты здурнеў?! Што ты робіш? Пакінь!.. (Кідаецца бараніць Паўлюка). Пакінь!!!

Шчусь. Пусьці яго, старая, бо і табе будзе!..

Стэпа. Глядзі, каб табе рукі не павыварочвала, стары дурань!.. За што ты дзіця калечыш?.. Га?. Звар‘яцеў!..

(Паўлюк плача).

Шчусь (цяжка дыхае). Каб ведаў, як бацьку слухаць!.. Бачыш, паніч які!.. Я табе, сукіну сыну, пакажу Амэрыку!.. У Амэрыку захацеў!.. Амэрыканец!.. Вон з мае хаты, каб я твайго духу паскуднага ня чуў!..