Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

старым рэжымам, як ён у земскага начальніка служыў. А цяпер, значыцца, ён па прыватных справах, іначай — адвакат ці штосьці такое.

Стэпа. Ну, дзякуй богу!.. А я думала, што цябе і сягодня ня будзе.

Шчусь. Ну, а як дома?.. Усё добра?..

Стэпа. Ды ўсё… Толькі што гэта Крыстына самавар сапсавала. От дзяўчына, бадай яна здохла!..

Шчусь. Што там такое?

Стэпа. Перакуліла самавар дый скруціла яму крант на бок, так што і вада не бяжыць. Ды яшчэ чуць Паўлюка не абварыла.

Шчусь. Трэба звольніць.

Палашка. Яе Паўлюк абнімаць пачаў, а яна вырывалася ды неяк ненарокам зачапіла адзежаю за крант… Крычыць Паўлюку, каб пусьціў, а ён ня пускае… Ну, яна папнулася, а самавар аб дол.

Стэпа. Брэша яна! Не чапаў яе Паўлюк!

Шчусь. Зноў Паўлюк?! Дзе ён?..

Стэпа. Кудысьці па справе пашоў. (Пагражае Палашцы кулаком).

Шчусь. Па якой, ліха яго матары, справе? Якія ў яго справы могуць быць?! Ну, няхай вернецца!..

(Уваходзіць Паўлюк).

Паўлюк (весела). З прыездам, тата!..

Шчусь (глянуўшы на яго). Цьфу, каб цябе паралюш узяў! Ведаеш, кумок, морды яго парасячае бачыць не магу, да таго абрыд!..

(Стэпа шэпча Паўлюку, перасьцерагаючы яго ад бацькавага гневу. Паўлюк нядбала ўсьміхаецца).

Самахвал (устае). Ну, бывайце здаровы… Да дому трэба… Павінен бацюшка прысьці… Справа ёсьць маленькая… Заходзь да мяне, Іван Максіма-