Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кумок, ведаеш… Мількевіч — той, што ў земскага начальніка пісарам быў. Дык ён цяпер там у горадзе за „частного поверенного“ правіць ці што. Ён пранырлівы, дзе хочаце, умее пралезьці. Казаў, што возьмецца за гэту справу… Я яму ўжо магарычу паставіў.

Самахвал. Вось гэта добра.

Шчусь. А спачатку, браце, цяжка было. Ой, як цяжка. Думаў, што ўжо нічога ня выйдзе… Зайшоў я да загадчыка… Я ўжо яму і так і сяк… А ён мне: справа, кажа, вырашана, млын перадан таварыству беднякоў… Я зноў: прашу вас, дарагі таварыш, як я, кажу, сам хачу ў камуністычную партыю ўступіць, а галоўнае, што, значыцца, мы хочам калектыў ці там камуну зарганізаваць… Гаварыў, гаварыў — камень, а не чалавек. На тое, што я яму пра калектыў, дык і не зьвярнуў увагі. Рабіце, кажа, рабіце, справа ваша. Але калі справа да дапамогі, дык, кажа, нам, па-перш, каб па праўдзе было, а, па другое — клясавы падыход. Зноў, словам, нічога ня вышла.

Самахвал. Ну? Ну?

Шчусь. Вышаў я з габінету дый засумаваў, але на ўсходах сустракаю Мількевіча. Дык я яму, значыцца, усё па парадку. Выслухаў ён мяне ды кажа: „ня журыцеся, вы выйграеце справу. Заходзьце да мяне пад вечар, там аб усім падрабязна пагаворым!“ Пашоў я, панёс гарэлкі, віна, выпілі з ім добра. Адным словам, сказаў, праз дзён восем-дзесяць млын будзе ваш!.. Вось і ўсё. Задатак узяў.

Самахвал (падазрона). А хіба-ж ён зробіць?..

Шчусь. Хто, Мількевіч?.. Каб Мількевіч ды не зрабіў… Ды гэта такая галава, што самаго Троцкага абкруціць… Мы з ім старыя сябры, яшчэ за