Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палашка. Мама!..

Самахвал. Ня добра, ня добра так, Палашка… З мужам трэба памірыцца… Які ён там бальшавік, не, проста чалавек… Дарма, што вы ня венчаны, усё-ж такі ён табе па савецкаму закону сапраўдны законны муж… Дый сама ты, Палашка, ужо ня дзіцё — можаш сваім розумам паварушыць, не сьляпая: бачыш, што Несьцер твой бацьку твайму дапамагчы можа…

Палашка. А чым-жа гэта Несьцер можа вам дапамагчы, што вы ўсе так з ім памірыцца хочаце?..

Самахвал. Чым, пытаеш?.. Усім! Усім, Палашка… Цяпер, дачушка, не хавацца ад бальшавікоў трэба, а якраз наадварот… Прыгортвацца да іх ціханька… Гэта табе ня жарты: адзіннацаць гадоў існуюць!.. Гэта трэба разумець. Цяпер і нам іншае тактыкі трэба трымацца.

Палашка. Штосьці нічога я не разьбяру з вашае гаворкі…

Самахвал. Тут і разьбіраць нечага… Усё ясна, як дзень. Мае бальшавіцкая ўлада сілу? Мае. Вялікую сілу мае. А нас, сказаць, быўшых багацеяў, любіць? Не, ня любіць. Бо лічыць нас за сваіх ворагаў. Вось і трэба нам паказаць, што ня ворагі мы ім, што іхнюю справу разумеем і нават, можна сказаць, спачуваем. А што калісьці супроць іх выступалі, то, значыцца, памыляліся. Зразумела ўсю нашу тактыку?..

Палашка. Ну?

Самахвал. Вось табе і ну… Угледзяць яны, што мы падобраму да іх — і да нас дабрэйшымі будуць. Можа, палёгкі ці правы якіясьці дадуць. А калі і не, дык таксама добра будзе — абы