Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лагодна жыць. Нам і з гэтага карысьць вялікая будзе. Бо калі што, дык ня дурні мы. Вось мы з тваім бацькам права голасу ня маем, як быўшыя сябры „Саюзу рускага народу“. А голас той нам, ох… як патрэбен. Таму і трэба нам да камуны падмазвацца.

(За сцэнаю чуваць грукат перакуленага самавара і дзявочы злосны крык).

Стэпа. Што гэта там такое?.. А бадай цябе… (Хутка выходзіць).

Палашка. Мабыць, Крыстына самавар перакуліла… (Таксама выходзіць).

(За сцэнаю крык сьціхае. Чуваць, як сварыцца Стэпа і плача наймічка. У хату, абтрасаючы з сябе ваду, уваходзіць Паўлюк).

ЗЬЯВА IV
Самахвал — Паўлюк

Самахвал. Што там здарылася, Паўлюк?..

Паўлюк. Ды каб… Дурніца тая, Крыстына, самавар перакуліла… Добра, што не закіпеў яшчэ… Вада толькі-толькі цёплая была, а то напэўна-б абварыла.

Самахвал. Як-жа гэта яна яго так перакуліла?

Паўлюк. Ды разявака такая, думала, што я яе абнімаць буду, а я толькі пажартаваў… Ну, яна адскочыла, зачапіла за самавар і, значыць…

Самахвал. Так, так… Пажартаваў, кажаш!.. Эх, Паўлюк, жаніцца табе ўжо пара…

Паўлюк. Ды я нічога супроць ня маю, толькі няма нічога людзкага.

Самахвал. Знойдзем!..

(Уваходзіць Палашка).