Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III
Паўлюк — Палашка — Стэпа — Самахвал.

Стэпа. Заходзьце… Заходзьце, Мікіта Хвёдаравіч… Стары ‘шчэ ўчора хацеў вярнуцца, але, мабыць, ня ўправіўся…

Самахвал. Добры дзень, хрэшчаніца… Здароў, Паўлюк…

Палашка. Добры дзень…

Паўлюк. Маё шанаваньне.

Стэпа. Сядайце… Што новага, апавядайце…

Самахвал (сеў, выцірае хусткаю твар). Ух-ух!.. Дрэнныя навіны…

Стэпа. А што такое?

Самахвал. Чулі, што ваш зяцёк Несьцер вырабляе?..

Стэпа. А што?.. Палашка (узрушана). А што там такое?..

Самахвал (аддыхаўшыся). Электрычную станцыю ў вашым млыне ставіць…

Стэпа (не разумеючы). Што ставіць?..

Паўлюк. Ды якую там станцыю!.. Прывёз якійсьці дрэньненькі маторчык… Хіба такія станцыі бываюць?.. Вунь у Амэрыцы на вадападзе Ніягары станцыі!.. На ўсю Амэрыку сілу падае…

Стэпа (не разумеючы). Што падае…

Паўлюк. Электрычнасьць, мама. Сіла такая, што ўсялякія штукі вырабляе… Вось, напрыклад, трэба вам кавы зварыць альбо картоплі наскрэбсьці, вы ўстаўляеце сабе штэпсэль…

Стэпа (не разумеючы). Што ўстаўляеце?

Паўлюк. Штэпсэль, мама…

Палашка. Кінь, Паўлюк, каму яно патрэбна што ты языком мелеш?..