Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўлюк. Ды адчапіся ты ад мяне! Мала мяне бацька за яе грызе? Падумаеш, заступніца знашлася!.. Што ты ў жэнаддзеле ці што?.. Прама табе хоць уцякай з хаты. Праходу табе няма праз гэту праклятую Юстыну.

Палашка. Сам вінаваты.

Паўлюк. Вінаваты, вінаваты!.. Без цябе ведаю, што вінаваты… Прыходжу сягоньня да Несьцера, а ён мне і рукі не падаў…

Палашка (хутка). Вярнуўся Несьцер?..

Паўлюк. Яшчэ ўчора…

Палашка. Не казаў, аддалі ім млын ці не?..

Паўлюк. Буду я з ім размаўляць!.. Ён мне рукі не падаў, а я буду да яго гаварыць!.. Знашла дурня!.. Сама пайдзі ды і запытайся, калі табе трэба. Гэта каб у Амэрыцы хто каму рукі не падаў, ведаеш што было-б?.. Амэрыканскі паядынак, вось што!.. Замкнуліся-б у цёмным пакоі, пазапалівалі-б папяросы дый так у цемнаце і давай адзін у аднаго з леварвэраў жарыць…

Палашка. Дурні твае амэрыканцы і ты з імі разам.

Паўлюк. Ды ўжо ня дурнейшы за твайго Несьцера…

Палашка. Штосьці ня відаць…

Паўлюк. Ды ўжо, мабыць, відаць, бо я таго рабіць ня буду, што ён выдумлівае… Тож электрыфікатар… інжэнер-амэрыканец… Хоць-бы не сьмяшыў людзей…

Палашка. А што-ж ён робіць?

Паўлюк. Схадзі дый паглядзі!..

(Уваходзіць Стэпа і Самахвал).