Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыць… Ну і жывеце на здароўе, хай вы падохнеце! (Хоча ісьці).

Несьцер. Ах ты сволач! (Хапае заслончык і кідае яго ў Аверку, але той ухіляецца, Несьцер гукае). Ды стой! Стой, ліха тваёй матары.

(Аверка пайшоў. Несьцер, цяжка дыхаючы, стаў. Уваходзіць дзед Язэп).

ЗЬЯВА V
Несьцер — Язэп

Язэп. Што гэта за крык?.. Пабіліся з Аверкам ці што?.. Я да яго загаварыў, а ён вылаяўся дый пабег.

Несьцер (хмура). Глупства!.. Паспрачаліся трохі!..

Язэп. Ага… Так, так. Паспрачаліся, кажаш? А я думаў — пабіліся. Бо крык ды грукат аж на дварэ чуваць было.

Несьцер (трохі супакоіўшыся). Вось табе і электрыфікацыя.

Язэп. Газы няма і кроплі. Дай грошай, пайду, пакуль ня позна, прынясу.

(Несьцер моўчкі дастае з кішэні грошы і дае дзеду).

Язэп (ідучы). Ага. Паспрачаліся, а я думаў пабіліся. (Вышаў).

Несьцер (задумаўся, раптам гукае з усяе сілы. Б‘е кулаком па стале). Ах дурань… Дурань! (Уваходзіць Палашка. Зьдзіўлена глядзіць. У руках збаночак).

ЗЬЯВА VI
Несьцер — Палашка

Палашка. Каго гэта ты лаеш, Несьцер?

Несьцер (злосна). Нікога… Гэта я сам… пра сябе… Ці той… Цьфу!..