Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палашка (уцешна). Ну, дзякуй богу, памірыліся!.. Цяпер хіба будзем жыць!.. (Ставіць збаночак на стол). Глядзі — вось маці мёду дала…

Несьцер (не дачуўшы). Што?!

Палашка. Мёду, кажу, маці дала.

Несьцер (буркае). Ну і еж на здароўе.

Палашка. Чаго гэта ты такі злосны?

Несьцер. Не твая справа!.. (Адыходзіць).

Палашка. Ну але, не мая… Хіба я ведаю, якія ў цябе справы? Куды ўжо мне да тваіх спраў… Ты толькі, як браў, дык усё казаў: „таварышам мне будзеш“… „Дапамагаць будзеш мне у маіх мужчынскіх справах“… А цяпер — „не твая справа!..“ Дурная была, што слухала. Лепей-бы дома сядзела, чым гэта цярпець.

Несьцер. А ну цябе, дурная!

Палашка (плача). Зноў пачынаецца!.. Зноў гэтая басота, галадранцы, мабыць, напоперак горла сталі!..

Несьцер. Не, цяпер ужо не галадранцы, а твой улюбёны бацька косткаю мне ў горле стаіць.

Палашка. Там усе так рады, як на вялікдзень… Маці аж плакала з радасьці, што ты памірыўся з бацькам…

Несьцер (злосна). Ня мірыўся я з бацькам!.. Чуеш?! Ня мірыўся я!..

Палашка. Як так? (Аж перастала плакаць).

Несьцер. А вось так!.. Бяжы ды скажы ім, каб дарэмна ня радаваліся… Дый мёд мацяры сваёй аднясі, бо потым на ўсю вёску званіць будзе, што корміць нас.

Палашка (злосна). Дык ты значыць толькі сьмяяўся з бацькі?! Сьмяяўся?.. Кажы?!

Несьцер. Ды адчапіся ты ад мяне!.. Ніхто з яго не сьмяяўся. Гэта ён хацеў з мяне пасьмяяцца,