Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Несьцер. Да ты што?.. Звар‘яцеў?.. Прычым тут мой цесьць?.. Ты да каго прышоў да кулака Шчуся, ці да мяне, Несьцера Тарбэцкага?

Аверка. Ды хто вас разьбярэ, да каго? Толькі я думаю, што няма табе ніякага сэнсу, памірыўшыся з цесьцем, зноў сварыцца…

Несьцер. А хто-ж табе казаў, што я з ім памірыўся?

Аверка. А ў мяне што?.. Павылазілі?.. Ці пазакладала?.. Я, браце, ня дурань, бачу чым тут пахне!..

Несьцер. Ну?.. Кажы?..

Аверка (устаючы). Няма чаго казаць, і так ясна як удзень.

Несьцер. Што ясна?

Аверка. А тое, што табе няма карысьці адбіраць у цесьця млын, вось што!.. Усё-ж такі цесьць, жончын бацька, радня, а то купа галадранцаў. З кім выгодней?.. Звычайна, з цесьцем!

Несьцер. Да ты!.. Маўчы!.. Да ты!..

Аверка. Што?.. Можа няпраўда?.. Я адразу скеміў, да чаго яно ідзе. Дык вось чаму ён і пасьмейваўся так ядавіта!.. Вось табе і на!.. Ну. бывай! (Хоча ісьці).

Несьцер. Стой!.. Ты разумееш, чаго ты мне нагаварыў?

Аверка. Няма чаго тут разумець. Усё, як на далоні.

Несьцер (ціха). Слухай, Аверка, ты ўсё гэта сапраўды?..

Аверка. Што?..

Несьцер. Сапраўды думаеш, што я памірыўся з цесьцем, кулаком Шчусем?.. Сапраўды?..

Аверка (сьціскае плячыма). Няма чаго і думаць… Ды чаму і не памірыцца?.. У цесьця дабра повен двор, а ў цябе што?.. Адна карова ды дзьве авечкі, ды яшчэ цесьцева дачка, што прывыкла ў дабры