Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IV
Несьцер — Шчусь — Аверка

Аверка (весела). Добры вечар вам у хату!.. Чаго гэта вы рагочаце, аж на вуліцы чуваць?..

Несьцер. Здароў быў, Аверка… Чаго сьмяемся?.. Ды вось цесьць сьмешнае апавядаў… Сядай… Даўно вярнуўся?..

Аверка. Толькі… Папалуднаваў дый да цябе.

Несьцер. Ну як?

Аверка. Ды так… (Пазірае на Шчуся).

Несьцер. Так, так… (Глядзіць таксама на Шчуся).

Шчусь (да Аверкі). А куды гэта ты езьдзіў?

Аверка. Ды там справы ўсялякія…

(Несьцер моўчкі набівае люльку).

Шчусь. Ну, я пайду… Дык мы з табою, Несьцер, яшчэ пагаворым, як і што… Няма чаго баяцца… Я так думаю, што мы дагаворымся?

Несьцер (захоўваючы ўсьмешку, зласьліва). Так, так… Я таксама думаю. Дагаворымся!

Шчусь. Вось і добра… Ну, бывай здароў… Бывай, Аверка!..

Аверка (холадна). Ідзеце здаровы.

(Шчусь выходзіць. Несьцер правёў Шчуся ў сені, вярнуўся і стаіць каля дзьвярэй).

Аверка. Што гэта ты, памірыўся з цесьцем? Гэта навіна…

Несьцер (махае рукою). Ціха!.. (Адыходзіць). Пайшоу… А то ён мае дрэнную прывычку падслухоўваць… (Глядзіць у вакно). Няма… Я баяўся, каб ты пры ім пра млын не пачаў расказваць… Каб ён не дагадаўся. Ну, кажы!..

Аверка. Ды можа табе ўжо гэтага не патрэбна і расказваць?.. Маеш цесьця багатыра… Куды нам, галоце, да цябе…