Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скае інспекцыі… Хе-хе-хе… (Заўважыўшы, што Несьцеру ня сьмешна, змоўк). Эхе-хе!.. Справы, справы…

Несьцер. Дрэнныя?

Шчусь. Проста як у прорву ўсё ідзе! Проста галава табе пухне!

Несьцер (пыхкаючы люлькаю). А што такое?

Шчусь. Пытаеш? Ня ведаеш ці што?.. Гэта-ж адзінадцаты год ужо цягнецца, а ты пытаеш!..

Несьцер. Гэта вы наконт рэвалюцыі?.. Та-ак!.. Цяжка вашаму брату з няпрывычкі…

Шчусь (вымушана сьмяецца). Ды яно, як той казаў, першыя сто год цяжка, а потым прывыкнеш.

Несьцер. Дык вы, таго, прывыкайце хутчэй!

Шчусь. Прабую, прабую, саколік мой. Вось да цябе, Несьцер, і прышоў…

Несьцер. А што там?

Шчусь. Прапаную табе, Несьцер, камуну скласьці…

Несьцер (зьдзіўлена). Уга!..

Шчусь (скора). Дальбог, не жартую! Ну, дальбог-жа…

Несьцер. А хто-ж? у той камуне будзе?

Шчусь. Ну-у, хто-ж? Ты з жонкаю ды я з жонкаю, ды Паўлюк, ды яшчэ і дзеда твайго можна…

Несьцер. Ну-ну! Добрая камуна!

Шчусь (горача). А што рабіць будзеш?.. Хіба гэтак, як мы жывем, лепей?.. Хіба я ня бачу, як вы з Палашкаю гаруеце? Або нам з старою лепей?.. Не, Несьцер, не, сынку, паасобку гаспадарыць — ні чорта ня выходзіць! Трэба, сынку, разам трымацца. Ты разьбярыся: хаты нашы побач, зямля ў адным кавалку будзе… А потым той, як яго, млын былы