Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палашка (пачуўшы шамаценьне ў сенях). Здаецца, Несьцер прышоў.

Шчусь (замятусіўся). Прышоў, кажаш?.. (Кашляе).

ЗЬЯВА III
Шчусь — Язэп — Палашка — Несьцер

Несьцер. А-а… Цэлая сямейная нарада?

Шчусь (лагодна). Добры вечар, Несьцер!

Несьцер. Добры вечар.

Палашка. Я, Несьцерка, да мацяры зьбегаю… Чагосьці клікалі… Зараз вярнуся.

Несьцер (з захаванаю ўсьмешкаю). Можа потым? Пачастуй лепей бацьку гарбатаю.

Палашка. Як-жа я яго частаваць буду, калі цукру і кавалачка няма?.. (Выходзіць).

Шчусь. За гарбату дзякую… Я да яе ня вельмі…

Язэп (крэхча). Пайсьці агледзець гаспадарку ці што?..

(Бярэ цабэрак і выходзіць).

(Несьцер садзіцца каля стала, кладзе ў кароценькую матроскую люлечку тутунь, закурвае).

Шчусь (з-пад лобу глядзіць). Та-ак…

Несьцер (пасьля зацяжкі). Ну? Напэўна па справе?..

Шчусь (хітра). Нешта задажджылася вельмі… Якраз цяпер сонейка трэба. Пагніе збожжа…

Несьцер. Так, дажджы ідуць бяз усякае нормы.

Шчусь (дробненька сьмяецца). Можна сказаць, ніякага табе рэжыму эканоміі… Хе-хе!.. Мабыць няма там, у нябесным саўнаркоме, рабоча-сялян-