Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мой, бязумоўна, што я ў арэнду ўзяў, у каго будзе, як гэта, ў восені арэнда скончыцца? У нас!.. Бо каму-ж яго і аддадуць у арэнду, як не камуні? Праўду я кажу?

Несьцер (раптоўна рагоча). Ха-ха-ха! Охо-хо-хо!..

Шчусь (прыкра). І што ён тут знайшоў сьмешнага?..

Несьцер. Ха-ха. Ды з вас добры агітатар! Проста першы сорт!.. Ну-ну, не чакаў, што вы за камуну агітаваць будзеце!..

Шчусь. А як-жа іначай? Ты думаеш, што я супроць камуны?.. Ты думаеш, як я кулак, дык ужо і не разумею, што яна — камуна?.. Разумею, саколік, ’шчэ і як разумею! За дзевяць год прыгледзіўся. Цяпер, брат, без камуны не пражывеш. Толькі ня трэба чорт ведае каго ў камуну прымаць, ось!.. Астапа Сераду, у яго свая жняярка ёсьць, ды Базыля Цыбульскага… Вось яшчэ Паўлюка ажэнім з Самахвалаваю дачкою, дык і іх можна будзе прыняць…

Несьцер. І Самахвала?

Шчусь. Дый старога можна… Такая камуна будзе, што толькі трымайся!

Несьцер (насьмешліва). Але! Чым не камуна?

Шчусь. А што, можа скажаш не?.. Такую мэханіку разьвядзем, ворагам на зайздрасьць.

Несьцер. Ворагам? А хто-ж яны такія ворагі?

Шчусь. Ды пакінь ты да слова чапляцца!.. Ну, усялякія там… Ды хіба мала на сьвеце дрэннага народу, што так і меціць, каб табе напоперак дарогі стаць?!

Несьцер. Ворагі нашы розныя. У вас свае, а ў нас іншыя… І млын арандаваць зьбіраецеся?