Перайсці да зместу

Старонка:Будні (1929).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шчусь. Ды знаю ўжо, што даволі. Эх, дзеці, дзеці!.. Ня ведаеце вы, як бацькі аб вас клапоцяцца… Вось і Паўлюк…

Паўлюк. Зноў за Паўлюка! Што я вам дрэннага зрабіў?.. Я-ж не пайшоў за Несьцера?.. Паўлюк, ды Паўлюк!.. А што Паўлюк, дык і самі ня ведаеце… А ў Паўлюка можа ўся кар‘ера прапала праз тое, што ў яго бацька кулак!

Палашка. Ты памаўчаў-бы, Паўлюк!

Шчусь. Як раз такі, што маўчаць будзе!.. Яму слова, а ён табе дзесяць. Вучаны!..

Паўлюк. Вучаны, ды недавучаны!

Язэп. А ты і сапраўды памаўчы, Паўлюк!

Шчусь (злосна). Ідзі мне дадому зараз!

Паўлюк. Пхэ!.. Чаго я там ня бачыў?!

Шчусь. Я табе як пхэхкну, дык і дух займе! Hy!..

Паўлюк. Ды чаго вы крычыце? Бачыце, шапку шукаю? Дальбог уцяку ў Амэрыку!

Шчусь. Я табе пакажу Амэрыку! Ды ці доўга яшчэ будзеш калупацца?

Паўлюк (хапае шапку). Іду ўжо! (Выходзіць).

Шчусь. Недавярак нейкі, а ня хлопец. Учора паслаў на рэчку да млына… Схадзі, кажу, паглядзі, што там парабак робіць… Ледзьве з двара выгнаў… Прыходжу я да млына, а ён расьцягнуўся на камені пасярод рэчкі ды голы вылежваецца. Сонечныя ванны, кажа, прымаю…

Язэп. Вучыцца хоча дзяцюк…

Шчусь. Эт з яго вучэньнем!.. Каб ён добра вучыўся, дык ня выгналі-б, дарма, што сын кулака. А хіба яму вучэньне ў галаве?.. За дзяўчатамі бегаў… А цяпер плаці за яго…