Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

выдавецкай, тэатральнай і навукова-організацыйнай Беларус­кая Рэспубліка к часу пашырэньня сягнула вельмі далёка. Гэ­так, заснаваўся сур'ёзны, сталы дзяржаўны тэатр, функцыянавала беларускае выдавецтва, быў адчынены унівэрсытэт, заложаны Інбелкульт і інш.

З гэткім багатым капіталам ад савецкага будаўніцтва сустракала Беларуская Рэспубліка пашырэньне сваіх абшараў у канцы 1923 і ў пачатку 1924 году. Сама кампанія пашы­рэньня на нейкі час заставіла частку творчае ідэі беларускіх працоўных гушч і яе кіраўнічая—Комуністычную Партыю Беларусі і Савецкую ўладу Беларускае Рэспублікі—павярнуць убок праводу зросту між старою Беларусьсю і далучанымі да яе часткамі. Некаторая рознастайнасьць у сыстэме працы, рознасьць партыйных традыцый павінны былі атрымаць абагуленьне дзеля далейшай пасьпешнай працы.

Але хутка паласа зросту прашла, з посьпехам скончыў­шыся, і праца ў больш шырокім гмаху рушыла наперад. Боль­шая частка 1924 году аддадзена плённай мірнай працы ў па­шыраных рамках.

_________

У вырашэньні лёсу Беларусі і яе працоўнага народу, бязумоўна, ігралі асноўную ролю беларускія рабочыя і сяляне. Дзякуючы іх зьяднанай магутнай сіле, дзякуючы іх з організаванасьці, Беларусь вышла з становішча няведанае, забытае і пакрыўджанае краіны, стаўшы вольнаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Перадавы слой, які выдзелілі з сябе бела­рускія працоўныя гушчы і паслалі ў рады комуністычнае партыі, увесь час ішоў наперадзе, вядучы за сабою ўсю грамаду рабо­чых і сялян. Толькі колектыўная воля здаўна тварыць гэткія цуды, якія адбываюцца на нашых вачох. І колектыўнай волі Комуністычнае Партыі Беларусі, як актыўнай сіле беларускіх працаўнікоў, належыць заслуга ў перабудаваньні Беларусі з прыгнечанае провінцыі, якою яна была пры царскім ура­дзе і пры ўладзе часовага ураду, у незалежную Савецкую Рэспубліку.

Але і ў радох партыі праца і жыцьцё вытыркаюць больш здатных і больш адораных таварышаў, на якіх выпадае адпа­ведна і большая роля ў працы, у змаганьні, у будаўніцтве. Пэўна і зразумела, што гэтыя адзінкі зусім не стаяць супроць працы і змаганьня партыі ў цэлым. Не. Яны выключна зьяўля­юцца прапускацелямі праз сябе волі данае клясы, партыі, абядненьня. „Асобы, якія маюць уплыў", піша Г. Пляханаў, „дзякуючы асаблівасьцям свайго розуму і характару, могуць зьмяніць індывідуальную фізыономію здарэньняў і некаторыя частковыя іх вынікі, але яны ня могуць зьмяніць іх агульны