Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

напрамак, які адзначаецца іншымі сіламі". І далей: „Асобы, дзякуючы даным асаблівасьцям свайго характару, могуць уплываць на лёс вобчаства. Часамі ўплыў бывае вельмі значны. Але як самая мажлівасьць падобнага ўплыву, так і яго разь­меры адзначаюцца організацыяй вобчаства, суадносінамі яго сіл. Характар асобы зьяўляецца „фактарам" грамадзянскага разь­віцьця выключна там, выключна тады і выключна пагэтулькі, дзе, калі і паколькі ёй дазваляюць гэта грамадзянскія адносіны". Па Пляханаву—асоба ёсьць выказчыкам волі колектыву.

Тав. У. М. Ігнатоўскі, стаячы помеж з іншымі таварышамі наперадзе, як-бы на чале здарэньняў рэволюцыйнага змаганьня наогул і культурна-савецкага будаўніцтва Беларускае Рэспуб­лікі, выяўляў сабою дырэктыву беларускіх працоўных гушч, Комуністычнае Партыі Беларусі. З гэтага пункту гледжаньня і першыя і другая падыходзіць да ацэнкі, і ўхваленьня яго пра­цы, яго чыннасьці. Праз асобу т. У. М. Ігнатоўскага, як і праз асобы іншых найадпаведных таварышаў, сяброў партыі і сяброў Савецкае ўлады, ператваралася воля, сіла і творчасьць Комуністычнае Партыі і Савецкае ўлады.