Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

джэньня. Няўдачы Чырвонае арміі пад Варшаваю на першы час перашкаджалі гэтаму і фактычна, да 1921 году нельга было стала ўзяцца за нормальную працу. Нават Рыскае замірэньне мела сумны ўплыў на беларускіх працаўнікоў і на іх працу. Аднак справа не чакала—трэба было не адставаць ад жыцьця. І беларускія працоўныя гушчы на чале з Комуністычнаю Партыяй і Савецкаю уладаю Беларускай Рэспублікі самазабыўна аддаліся будаўніцтву краіны. Ува ўсіх галінах політычнага і гаспадарска-культурнага жыцьця закіпела работа. Скуткі окупантаў—поўнае зруйнаваньне краю—час-ад-часу пачало згладжвацца. Але стараньню беларускіх рабочых і сялян упоперак стаў бандытызм Савінкава, Балаховіча і многіх меншых польскіх агэнтаў. Прышлося аддаць шмат сіл на зьнішчэньне гэтага зла. Амаль ня цэлы 1921 год вымагаў барацьбы з бандыцтвам. Але ўсё-ж на працягу яго нясупынна расла й паглыблялася організацыйна-дзяржаўная праца. Асабліва шырокі гмах насіла яна ў галінах урэгуляваньня зямельнага пытаньня і ў пастаноўцы культурна-асьветнай справы. Народныя Камісарыяты Земляробства і Народнае Асьветы, як самастойныя, мусілі ўзлажыць на сябе найболей шырокія заданьні дзеля ажыцьцяўленьня соцыяльных рэформаў у галінах землябудаўніцтва і культурнага адраджэньня. Іх праца зразу й прыняла шырокі размах.

У першыя часы на чале Камісарыяту Земляробства Савец­каю ўладаю быў пастаўлены тав У. М. Ігнатоўскі. Аднак праз нейкі час ён заняў кіраўніцтва Народным Камісарыятам Асьветы. Гэты апошні, паміма агульных заданьняў праводзіць асьвету, меў дырэктывы рэгуляваць правядзеньне асьветы ў рамках вырашэньня нацыянальнага пытаньня. Патрабавалася вырваць частку настаўніцтва з цэпкіх лап заядлага русіфікатарства з аднаго боку, з другога—адбіць насядаўшы шовінізм у другой часткі настаўнікаў, патрабавалася вывесьці школу на Беларусі з яе ненормальнага становішча ў сэнсе прыстасаваньня да беларускага працоўнага сялянства і паставіць на шлях разьвіцьця, які перадуказываўся Комуністычнаю Партыяй; патрабавалася ахапіць сваім кіраўніцтвам усе галіны шырока паў­стаўшай да разьвіцьця беларускае культуры. Наркамасьветы срога і цьвёрда сумеў ахапіць усё гэта і на працягу 1921 году падлажыць крэпкі фундамэнт пад беларускую культуру.

1924 год і амаль ня ўвесь 1923 аддаліся далейшаму разьвіцьцю і ўзмацненьню Савецкае Беларусі. І за адмечаны тэрмін савецкае будаўніцтва ў краі дасягло настолькі вялікіх посьпехаў, што Беларуская Рэспубліка нагнала іншыя саюз­ныя рэспублікі і ў некаторых адносінах нават апярэдзіла іх. Па­між іншым гэта апераджэньне трэба адмеціць і ў культурна-асьветнай працы. І густата сельскай школьнай сеткі, і аплата настаўніцкага пэрсоналу, і забясьпечаньне падручнікамі ў Беларускай Рэспубліцы стаяла вышэй суседніх губэрань. У справе