Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насьць Савецкай Беларусі ў жніў­ні 1920 г., пад гэтай дэкляра­цыяй помеж з ін­шымі подпісамі красуецца і под­піс прадстаўніка Беларускае Комуністычнае Організацыі т. Ў. М. Ігнатоўскага.

Гэтым ак­там было зась­ведчана таксама ўступленьне Бе­ларускае Комуністычнае Організацыі ў Комуністычную Пар­тыю Беларусі. Крэпкі, зьлітны і досыць значны актыў першае намнога ўзмацніў апошнюю, тады яшчэ малалікую.

III.

Перад Комуністычнаю Партыяй Белару­сі, як перад організатарамі Са­вецкае улады зразу-ж пасьля выз­валеньня Беларусі з-пад панскае окупацыі паў­стала вялікае заданьне: загаіць глыбокія раны доўгагадовага разбурэньня і павясьці па шляху экономічна-культурнага адра