Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лёкалізаваў працу беларускіх незалежнікаў. Усюды, дзе наведваліся сябры комуністычнае організацыі, ад агітацыі незалежнікаў не аставалася й сьледу. І ў самым Менску іх праца наты­калася на вялікую перашкоду з боку Беларускае Комуністычнае Організацыі.

Побач з незалежніцкай контр-рэволюцыяй падняла голаў і чорнасотніцкая белагвардзейшчына. З глухіх куткоў павыпаўзалі рэшткі заядлых рэакцыянэраў-монархістых, саюзьнікаў і дзе мага і як мага павялі сваю працу. Асабліва яны накінуліся на ўсялякія праявы свабоды ў галіне асьветы. Іх паход захапіў і пэдагогічны інстытут, які быў бяльмом у воку і ў польскай улады. Апошнія вымагалі, каб навучаньне ішло пабеларуску, ведаючы, што пры тагдышнім складзе настаўнікаў гэта зрабіць немагчыма, а чорнасотнікі-настаўнікі, ведаючы гэта, дэмонстратыўна ваявалі супроціў беларускае мовы. Толькі ўме­лы організацыйны націск з боку комуністычнае організацыі. перапыніў зачыненьне інстытуту.

Гэты факт значны сам па сабе таму, што інстытут слу­жыў асяродкам Беларускае Комуністычнае Організацыі, даючы мажлівасьць пад пэдагагічным тулем захоўваць політычны зьмест і цурацца яго—было-б вялікім страткам.

Уся адзначаная чыннасьць Беларускай Комуністычнай Ор­ганізацыі на чале з У. М. Ігнатоўскім не перашкодзіла разам з гэтым дбаць і пра організацыйны бок. З-за фронту надыходзілі весткі аб падрыхтоўцы Чырвонае арміі к наступу дзеля вызваленьня Беларусі; у польскіх окупанцкіх колах узрастала трывога водлуг нарастаючага нездавольства беларускіх рабочых і сялян. Трэба было падгатавацца, каб захапіць нямінучы выбух паўстаньня супроціў окупантаў у організацыйныя рамкі. Гэта было пад сілу гэткай шырокай організацыі, як Беларуская Комуністычная Організацыя. І апошняя, накіраваўшы з прыходам вясны галоўную увагу на вёску, сумела з'організаваць буйныя партызанскія атрады.

Калі павялося наступленьне Чырвонаю арміяй, гэтыя партызанскія атрады далі вялікую дапамогу, руйнуючы панскі тыл, нападаючы на невялікія атрады, на абозы і інш. У многіх мясцох Ігуменшчыны, Меншчыны і Случчыны партызанскія атрады выяўлялі сабою буйную сілу, вельмі і вельмі надаядаўшую белапольскаму войску, якое прыходзіла ў жах ад неспадзяваных на­падаў партызан.

Гэткім чынам, у акце вызваленьня Беларусі з-пад панскае окупацыі Беларуская Комуністычная Організацыя адыграла значную ролю. Выходзячы з гэтага, гісторыя суліла ёй заняць па­чэснае месца і ў адбудаваньні Беларусі. І вось, пад дэкляра­цыяй, якая абвяшчала (фактычна пацьвярджала) незалеж