Старонка:Будаваньне Савецкае Беларусі.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

праца павінна была супыніцца. Усе патугі ураду і працоў­ных мас накіраваліся ў бок аховы краю ад наглага ворагу. У моц многіх прычын на гэты раз не ўдалося абараніць рэспублікі, і 20 жніўня 1919 году панскае войска захапіла Менск, а пасьля дашло да Барысава і да Бабруйску. Насту­піла цяжкая пара польскае окупацыі. Беларусь ізноў папала ў прыгон. І йзноў здалёку пачалася організацыя вызваленьня. Цяпер яна ішла з двух канцоў: праз узмацненьне Чырвонае арміі на фронце і праз падгатоўку паўстаньня беларускіх рабочых і сялян унутры краю.

Вялікую частку гэтае працы якраз і ўзяла на сябе Бела­руская Комуністычная Організацыя, якую залажыў У. М. Ігна­тоўскі. Будучы профэсарам пэдагогічнага інстытуту, У. М. Ігна­тоўскі меў вялікі ўплыў на студэнтаў, і ўсе існаваўшыя сярод іх організацыі яму ўдалося злучыць у вадну буйную комуністычную організацыю. Пахаджэньне з сялян і стан вучня вель­мі спрыяў кожнаму сябру організацыі вясьці шырокую агітацыю ў беларускай вёсцы. Гэтым карысталася Беларуская Комуністычная Організацыя, раскінуўшы сваю працу па ўсіх куткох окупаванага краю. У. М. Ігнатоўскі, умела кіруючы працаю сяброў організацыі, сам няўтомна яе вёў, разьяжджаючы па гарадох, мястэчках, вёсках. Посьпех організацыі рос дзень-удзень, шырока захапляючы сялянскую беларускую моладзь у свае рады. К вясьне організацыйныя тройкі былі раскіданы па ўсёй окупаванай Беларусі. Організацыя ўвайшла ў контакт з прадстаўнікамі комуністычнае партыі Літвы і Беларусі, а разам, па пытаньні гуртаваньня партызанскіх атрадаў—і з беларускімі эсэрамі. У сябе быў абраны комуністычнай організацыяй паўстанцкі комітэт, на чале якога стаў У. М. Ігнатоўскі.

Апрача нелегальна-пропагандыцкай працы, У. М. Ігнатоў­скі ад імя Бел. Ком. Організацыі прымаў дзейны ўдзел у зма­ганьні з Беларускім Нацыянальным Комітэтам, з Вайсковай Комісіяй і іншымі шовіністычнымі аб'яднаньнямі беларускіх незалежнікаў, якія марылі і вялі агітацыю за паразуменьні з палякамі. Маніфэст пана Пілсудзкага, які абвяшчаў беларусаў „роўнымі і вольнымі, як і палякі", пасеяў лёгкія надзеі ў некаторых слаёх беларускага грамадзянства. Беларускія шовіністыя зразу горача ўзяліся за раздуваньне гэтае „прыязьнь з боку паноў-палякоў дзеля сваіх агітацыйных мэт. Газэта Нацыянальнага Комітэту „Беларусь", агэнты Вайсковае Комісіі, жывучы на панскія грошы, разносілі па глухіх куткох Беларусі варожы настрой да бальшавікоў і прыхільнасьць да палякоў. Трэба было не дапускаць уплыву гэтае контр-рэволюцыйнае агітацыі на беларускія сялянскія гушчы ўмела пастаўленай контр-агітацыяй. Нацыянальны момант у апошняй іграў асабліва важную ролю. І т. У. М. Ігнатоўскі, як дасканалы знаўца нацыянальнага пытаньня ў покаце яго разуменьня комуністычнаю партыяй, пасьпешна