Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Песьню напявае…
І змагацца, стау угоры
З бураю мяцежнай,
Рэжа крыльлямі ўзоры
У небе чорнасьнежным»

|}

«А да зямлі даждаліся раю». На Беларусі касуецца усе, здабытае рэвалюцыяй. Расквітаюць зноу манархічныя ідэі. На набажэнствах ужо можна пачуць: «Упакой раба Мікалая… Аляксея на многія лета!» На вуліцах Менску ходзяць Уваскросшыя ахвіцэры з залатымі пагонамі. Зьявіўся на скверы наш стары знаемы, чыноўнік, з какардаю і акулярамі на носе. Хоць ён і з какардаю, але рэвалюцыя моцна убала, яго: «у кішэні няма папірос, мусіць шмат зарабляе». Зьявілася й блудніца, сапутніца перамогі буржуазеі.

«А босыя ходзяць па попелу,
На ўсход пазіраюць з надзеяй:
— Пакуль што, нам яшчэ цепла,
Але мы вам успомнім,
Зладзеі!»

|}

Доуга чакаць ня прышлося. Тая самая бура рэвалюцыі, каторая бушавала у Расеі й Беларусі, перакінулася і у нямецкія працоўныя масы. Яна, выскубла пер‘я чорнаму арлу. Зноу босыя у радасьці, буржуазія у страху. Стройна, дружна, крок у крок ідуць на Беларусь чырвоныя палкі. іх спатыкаюць босыя з жартамі:

«Туды бег, назад прыехаў,
Бач ты, бальшавік!»

«Босым дарогу!» Усю уладу забралі босыя. «А іх тут мільены!» Поп ідзе ужэ не па вуліцы, а па завулку. Чыноунік, каторы у часы нямецкай акупацыі пачау было ажываць цяперр скідае какарду і парадны сурдут і бурчыць сабе пад нос: „зноў яны тут, праклятыя“. Паны й падпанкі паўцякалі! за граніцу ад „бальшавіцкай заразы“. Ідудь сходы й мітынгі Не чакай мягкік ласкавых слоў ад босых. Бура вынесла іх у гару з тых нізоу, дзе было цёмна, гдзе было брудна: „А босыя на сабраньні пасылаюць к… мацеры“. Ня гледзячы на гэтую грубую форму, мабыць і творчасьць выбіваецца на сьвет. Босыя маюць поўныя, высокія мэты й заданьні. Іх думка варушыцца, дабіваючыся дазнацца, як будзе вось гэга ды тое.

«Пану даволі служыць, —
Вась наша заданьне!
А як-жа? Кім будзем звацца?
Як-жа будзе вось гэта ды тое?
— Давайце ўсе разам змагацца,
Пакуль ня зьнішчым старог!».

Здаровы рэалізм і матарыялізм руйнуюць патрыархальнасьць