Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гацьце. Нават забітая вякамі вясковая гарапашніца кабета паціху зюзювае, можа цяпер ей будзе лепш. Затое пан баіцца.

«Нябось, яго ковчыцца песьня.
Ня будзем больш мець дармаеда,
Да працы сам пойдзе, аж трэсьне».

У разгар барацьбы пашлі дрэнныя чуткі з-заходу. Ідуць перагаворы Савецкага ураду з Нямеччынай. Кайзэраўскі ўрад, пасьля некаторай няпэўнасьці, шле свае моцныя войскі на Савецкую Расею. Найраней яны прыдуць на Беларусь. Савецкая армія ня мае сілы ўстрымаць наступ, яна адходзіць. Працоўныя масы Беларусі пакінуты без падтрыманьня. Яны просяць армію ня кідаць іх на бяду, але армія павінна адыйсьці. Разгарэўшаеся вогнішча прытухае. Бедната плача, прадчуваючы цяжкія дні уціску: паны й падпанкі здаволены.

«Пры запаленых будынках
Чуем плач мы беднаты.
Две-ж цяпер шукаць прыпынку?
Ці даваць мо‘ ла-таты.
Пан з падпанкамі рагоча,
Гладзіць тоусты свой жывот
І пад нос сабе бармоча:
— «Идзе Хвядот, але ня тот».

Пан здаволен, але ня зусім. Ідзе з-захаду такі самы пан як і ен, але пан гэты не паляк, а немец. Польскае панства на Беларусі і у той час, як і пазьней, марыла аб вялікай Польшчы «ад мора да мора». Зразумела, што Нямецки Хвядот, здаваляючы соцыяльныя пажаданьні польскага панства на Беларусі, быу усе-ж такі ня «тым» Хвядотам, бо ня меу намерау здавальняць імпэрыялістычных пажаданьняу панскай Польшчы, каторая падпольна ужо пачала сваю работу. Ен ішоу на Бедарусь ня толькі, як пан, але як і нямецкі акупант. Яго арол, намаляваны на штандары, меў такі самы дзюб і кіпці, як і арол, намаляваны на штандары будучай Панскай Польшчы, але ен быў чорны, а ня белы. Імпэрыялістычныя хварбы былі непадобныя.

Што, датычыць да «босай» Беларусі, то усякі арол, — у якую хварбу ен ня быў-бы ахварбован, колькі гадоў ен ня меу-бы,-быу заклятым яе ворагам. Ен ужо шугаў над Беларусьсю, яго магутны пакуль-што клекат раздавауся над палямі й пахілымі крыжамі нашай працоунай Бацькаушчыны.

«Над палямі Белай Русі
Стогне віхор-бура…
— Зноу прышлі дзянькі прымуcу —
Шэпча люд пануры.
Арол чорны уецца у высі,
Крыльлямі махае,
Над пахілымі крыжамі